21 лютага, у дзень роднай мовы, вучні і настаўнікі ўстановы прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта. Гэта стала ўжо добрай традыцыяй. Дыктант прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мэтай дыктанта з'яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага краіны, свядомага стаўлення да мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.
