Папулярызацыя беларускай мовы

Абласны чэлендж "Мова краіны маёй"

 

Музычныя перапынкі: слухаем беларускае, танцуем пад беларускае.

    

    

Відэа

Акцыя "Беларуская мова ў прыметніках"

Вучням было прапанавана падабраць прыметнікі да словазлучэння "беларуская мова"

    

    

Акцыя "Воблака слоў".
Настаўнікам і дзецям было прапанавана напісаць словы,якія ім падабаюцца ў роднай мове.

    

    

    

21 лютага 2024 г. у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, прыняло ўдзел 25 чалавек.

    

    

   

21.02.2023 - Акцыя "Пажаданні роднай мове"

    


21.02.2023 - Моўны перапынак "А як па-беларуску?"

Цукеркі за словы. У Міжнародны дзень роднай мовы валанцёры абменьваюць цукеркі на слова па-беларуску. Каб атрымаць пачастунак, трэба толькі запісаць два словы па-беларуску. Спяшайцеся прыняць удзел у акцыі.

    

    

 


 21.02.2023 - Чэлендж “Паэтычны дзень з роднай мовай”

X клас - Пімен Панчанка "Родная мова"

https://www.youtube.com/watch?v=2Uxjr7BcYOU

 

XI клас - Алесь Бачыла "Матчына мова"

https://www.youtube.com/embed/g1Pur9HaxGg

 


21.02.2023 - удзел у Гродзенскім абласным дыктанце "Музейная гара"

    

   

    


 

Удзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства

16 верасня 2022 года вучні VIII-XI классаў нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, мэтай якога было прыцягненне ўвагі вучняў да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа.

    

    


Першы дзень - 19.09.2022 г.

VI класы прынялі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў "Ласкавае беларускае слова". Гэты від дзейнасці вельмі зацікавіў вучняў, садзейнічаў паглыбленню ведаў пра мілагучнасць беларускай мовы. 

    

    

 

Другі дзень - 20.09.2022 г.

 

Наведванне школьнага музея

Першакласнікі былі запрошаны на першую экскурсію ў школьны музей "Беларускай народнай творчасці", дзе пазнаёміліся з прадметамі народнага быту, рамёствамі, дакрануліся да ўсяго сваімі рукамі.

    

   

На ўроку беларускай мовы 

Ці любім мы беларускую мову? З такім пытаннем мы завіталі ў 2 "Б" клас на ўрок беларускай мовы. Другакласнікі толькі-толькі пачынаюць вывучаць родную мову, і нам прыемна было пачуць, як гучаць беларускія словы з вуснаў дзяцей.

   


 

Афармленне iнфармацыйнай прасторы да Мiжнароднага дня роднай мовы

   

Iнфармацыйная гадзiна ў 5 "Б" класе

   

Святкаванне Мiжнароднага дня роднай мовы

    21 лютага, у Мiжнародны дзень роднай мовы, ва ўстанове адукацыi працавала iнфармыцыйная група, якая ў кожным класным калектыве расказала аб гiсторыi ўзнiкнення свята, прыгажосцi i мiлагучнасцi беларускай мовы.

   

спасылка на фотаздымкi


Удзел у абласным дыктанце

21 лютага педагогi, вучнi, работнiкi ўстановы  адукацыi прынялi актыўны ўдзел у напiсаннi Гродзенскага абласнога дыктанта, прысвечанага Мiжнароднаму дню роднай мовы.

   


Чэллендж "Дзень роднай мовы" ў рамках акцыi  "Гавары са мной па-беларуску"