Фотаэкскурсіі
Сцэнарый фальклорнай гульнёвай праграмы
ў школьным музеі “Беларускай народнай творчасці”
“ Гуляй на святкі без аглядкі!”
Мэта: прывіваць любоў да беларускага фальклору, беларускай мовы як асноўнага элемента нацыянальнай культуры праз знаемства дзяцей лепшым узорам вуснай народнай творчасці - гульней.
Задача: праз гульневыя формы знаеміць дзяцей з народнымі традыцыямі і культурай, вучыць пазнаваць навакольнае асяроддзе, уключаць дзяцей у практычную дзейнасць, развіваць фізічна, вучыць самастойна дзейнічаць, прымаць рашэнні.
Абсталяванне: зала ўпрыгожана ручнікамі, даматканымі посцілкамі,
Узрост удзельнікаў: 10- 15 гадоў.
Дзеючыя асобы: вядучыя: цётка Наталля, Ганна і Алеся.
Гучыць беларуская народная музыка. Выходзяць цётка Наталля.
Наталля: Прывітанне вам, людзі добрыя!
Алеся: Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі, шаноўныя госці.
Мы рады вітаць вас у нашым школьным музеі “Беларуская народная творчасць” і запрашаем прыняць удзел у конкурсна-гульневай праграме
" Гуляй на святкі без аглядкі ".
Наталля: А куды ж гэта я трапіла. Дзе я, адкажыце, калі ласка?
Я так спяшалася дадому, што размінулася з пляменніцамі Ганначкай і з Алесяй. I прыйшла не дадому, а на конкурс. Ну, а калі я сюды трапіла, давайце знаёміцца. Мяне завуць Наталля, альбо цётачка Наталля. Ой, гляджу, што вас тут багата, усе прывабныя, усмешлівыя, можа мне тут застацца.
Так і быць, застаюся. Ну, а калі так, давайце пагутарым. Ведаеце, мая бабулька, калі ў яе хаце збіраліся хлопчыкі і дзяўчынкі, загадвала шмат цікавых загадак, можа і мне іх загадаць, я ж іх усе ведаю, а загадкі мае ўсе зімовыя будуць. А самі вы ўсе да зімы падрыхтаваліся, цёплае футра купілі? Давайце пачнем. А мае загадкі на сняжынках, хто першы адгадае, таму сняжынка ў падарунак.
Белы, лёгкі і пушысты
Ён ўкрыў зямлю усю чыста.
Я прынёс яго у дом
Ён разліўся ручайком. ( Снег).
Ляцяць птушкі без крыл.
На дрэвы садзяцца без ног. (Сняжынкі)
На ўсе рукі майстар здатны.
I дарожнік ён і шкляр.
I мастак з яго выдатны.
I цудоўны ён цясляр. (Мароз).
Снег на полі, лёд на рэчцы.
Мяцеліца гуляе, калі гэта бывае? (Зімой).
Наталля: Малайцы! Падрыхтаваліся добра. Людцы добрыя, адкажыце, калі ласка, якія народныя святы адзначаюцца на Беларусі узімку? (Гучаць адказы).
Але ж мне больш за ўсіх падабаюцца Калядкі і Масленіца. А давайце зараз паклічам Ганульку з Алесяй, і мы разам нагадаем і вам пакажам як трэба адпачываць на Калядкі ды на Масленку. Паклічце разам са мной Ганначку і Алесю (клічуць).
Пад мелодыю беларускай музыкі выбягаюць Ганначка з Алесяй.
Ганна: Добры дзень вам! Ці рады вы нам?
Алеся: Калі рады, дык вітайце нас. А не рады, адпраўляйце нас.
Ганна: Навошта клікала нас, цётачка Наталля, каго забаўляць, ды і як?
Наталля: Ды вось, пазабаўляем нашых сяброў цікавымі зімовымі гульнямі, якія ладзіліся на Калядкі ды на Масленку. Дапаможаце мне?
Усе: Дапаможам.
Гучыць песня " Калядачкі".
Наталля: Вясёлыя Калядкі да кожнай хаткі!
Алеся:: Запрашаем на Калядкі. даражэнькія сябры! Вас гасціннасцю вітаем.
Наталля: Запрашаем, запрашаем! Добрай долі вам жадаем!
Людцы добрыя! А ці ведаеце вы, што жадалі госці гаспадарам, калі заходзілі ў хату на Каляды? (Гучаць адказы).
Правільна, жадалі здароўя, дабрабыту, добрага настрою. А калі добры настрой, тады можна і спяваць, і танцаваць.
Ганна: Песні, танцы харашы весяліся ад душы.
Наталля: У гульнях вы удзел прымайце.
Ганна: Ды і у плясках не зявайце!
Наталля: Вось зараз мы і патанчым ад усёй душы. Гэй, госцейкі, ці ёсць тут смелыя? Калі ёсць, дык выходзьце да нас. Паскачаце, як зайцы, пад музыку. Але ж не адзін з вас не павінен зачапіць нагой палена. Зараз Ганначка з Алесяй пакажуць вам, як трэба гэта рабіць (паказваюць).
Гульня " ЗАЯЦ"
Наталля: А хто яшчэ хоча танчыць, скакаць, выходзьце, людзі добрыя, на польку. Па парах выходзьце, трэба чатыры пары. Бачыце, колькі абручоў, але на адзін менш, чым пар. Вы пад музыку рухаецеся па крузе: як толькі музыка спыніцца, вы ускокваеце ў круг. Тая пара, якая не паспее ўскочыць у круг, выходзіць з гульні. А Ганначка з Алесяй пакажуць, як трэба гэта рабіць, а вы паглядзіце і рабіце, як яны і лепей за іх (паказваюць). Ну, паглядзім, хто з вас самыя спрытныя. Пачалі! Вось ужо і тры пары засталося. Хто ж з іх самы спрытны? Самымі спрытнымі аказаліся ...
Полька. Танцавальны конкурс.
Ганна: Ты толькі паглядзі, цётачка Наталля, якія яны добрыя танцоры, мабыць на дыскатэцы дзень і ноч танцуюць.
Пакуль праходзіць гульня. Алеся пераапранаецца ў касцюм чорта.
Наталля: Вы самыя прывабныя, самыя спрытныя, вось вам ласунак. Добра сябе паказалі нашы госцейкі, а калі так, то: Дарагія госцейкі! Жадаем вам у клеці карабамі. А у печы пірагамі. Каб здаровенькі былі. Многа год жылі!
Алеся (чорт.падбягае): А мае пажаданні будуць такімі: Каб нічога не было, Каб і жыта не расло. Каб людзі не частавалі.
Наталля: Згінь, нячысцік, не слухайце яго, сябры. ( Гоніць нячысціка)
Ганна: Каб шасткі ламіліся ад каўбас. А бліны, аладкі самі выскоквалі з патэльні.
Алеся: (чорт): Каб бліны не адставалі. Да патэльні прыгаралі.
Ганна: Згінь, ізыдзі, спакою ад цябе няма, вось я цябе! (Гоніцца за чортам).
Наталля: А у вашых хлявах шмат свіней і авец.
Алеся: (чорт): Каб вашы куры не нясліся, ды квахталі. А свінні не вяліся, ды здыхалі.
Наталля: Гані яго Ганначка, бо ад яго пажаданняў у нашых сяброў настрой вясёлы знікае, людцы дарагія, дапамажыце, пляскайце ў далоні, топайце нагамі, няхай нячысцік знікне.
Гледачы тупаюць, пляскаюць, чорт закруціўся, упаў.
Ганна: (хапае чорта). Ну, нячысцік, папаўся, чаго ты да нас прычапіўся? (здымае Алесіну маску). Алеся, ты ? Ці ты з глузду з'ехала? Рабіць няма чаго?
Алеся: Наадварот, я зрабіць хацела...
Ганна: Настрой усім спаганіць.
Алеся: Ды не, гульню я ведаю добрую, яе на Калядах з чортам гуляюць, вось я і хацела...
Наталля: Добра. Алеся, не саромся, давай сюды сваю гульню. Што табе для гэтага патрэбна?
Алеся: Хай да мяне падыдуць 6 хлопцаў альбо дзяўчат. Ганначка, прынясі, калі ласка, шары.
Наталля: Ой, ведаю, пра якую гульню ты гаворыш. Мы зараз падзелім удзельнікаў на дзве каманды і кожнаму ўдзельніку прывяжам да нагі шар. Адна каманда Ганначкі, другая Алесі. Вам трэба без дапамогі рук толькі нагамі пахлопаць шары другой каманды. У якой камандзе застанецца больш шароў, тая лічыцца пераможцай. Зразумелі? Тады пачынаем.
Наталля: Хуткавымаўлянкі, загадкі, прыказкі ў старым сялянскім побыце займалі немалое месца ў гульнях і забавах. Прыгадаем і мы з вамі такія загадкі і прыказкі.
А той хто адгадае, салодкі прыз атрымае.
- Мыш у нары, а хвост на двары. (Цыбуля.)
- Ляжыць Рыгор паміж гор, лапушком накрыты. (Агурок.)
- Кіну з блыху, а вырасце з кулак. (Бурак.)
- Нарадзіўся сярод градкі, быў шурпаты — вырас гладкі і ляжыць пад кустом дагары крывым хвастом. (Агурок.)
- Хоць топчуць яе, і рэжуць, і б'юць - яна не злуе анічуць, а толькі багаццем усім шчодра плаціць. (Зямля.)
- Стаіць дуб, а пад дубам дзеці. (Бульба.)
- Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык.)
- Несла гаспадыня ў кошыку дзесяць яек, а дно упала. Колькі засталося? (Нічога, усе разбіліся.)
- Колькі гарошын увойдзе ў адну шклянку? (Ніводнай, бо гарох не мае ног.)
Што спачатку гаспадыня робіць з гаршком, калі пачынае варыць абед? (Паглядзіць у яго.)
Наталля: Давайце пагуляем яшчэ у адну ігру , пабачым чыя каманда будзе спрытнай.
Праводзіцца гульня “Золушка”.
Удзельнікі атрымліваюць посуд з гарохам і фасоллю. Па камандзе, удзельнікі выбіраюць фасолю. Хто хутчэй справіцца з заданнем, той і пераможца.
Наталля: Вось, якія вы малайцы! А яшчэ пагуляем?
У гульню “галасянка і маўчанка”. Каб зіма была не вельмі марозная хлопцы і дзяўчаты ігралі ў гэту гульню.
Запрашаюцца два дзіцяці. Трэба цягнуть гук “Ы”. Адзін галосіць, а другі маўчыць, хто разсмяецца, тады выбывае з гульні.
Наталля: Вось, якія вы малайцы! А ці ведаеце святочныя прыметы.
Яснае неба – да марозу
Лес шуміць зімой – да снегу.
Дым слупом – да марозу.
Дым карамыслам – к цяплу.
Іней на дрэвах - да морозу.
Снягір зімою спявае – да снегу, да завірухі.
- : Вось, якія вы малайцы! Цяпер я ўпэўнена, калі прыйдуць Калядкі ды Масленіца, вы адпачнеце добра і весела. Ой, сябры даражэнькія, спазніліся мы, нам жа да хаты трэба. Прабачце , але ж нам пара, трэба шмат спраў зрабіць.
Алеся: Ад шчырага сэрца вам долі жадаем.
Ганна: Ніхто з вас ніколі хай гора не знае.
Наталля: Бывайце здаровы, і ў шчасці жывіце,
Прыйдзем калі ў госці, дык шчодра прыміце.