Сардэчна запрашаем

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №2 г. Ваўкавыска”

 Музей

“Беларуская народная творчасць”

Адрас: 231900, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Кутузова,12

Дата заснавання: 14 кастрычніка 2016 г.

Профіль музея: этнаграфічны музей

Кіраўнік музея: Агей Іна Ігараўна

Мэта: выхаванне любові да Бацькаўшчыны і яе народа, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай пазіцыі.

Задачы:

1. Фарміраваць патрыятызм і грамадзянскасць, заснаваных на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, да гісторыі Айчыны, яе культуры.

2. Прапаганда народных традыцый, звычаяў, знаёмства з абрадамі беларусаў, з гісторыяй роднага краю.

3. Выхоўваць  любоў да роднай зямлі, прагажосці беларускага краю.

Метадычную дапамогу аказвае: Ваўкавыскі ваенна–гістарычны музей імя П.І. Баграціёна.

Кароткая характарыстыка фондаў музея

Для немясцовага госця магчымая вандроўка ў школьны музей можа стаць сапраўдным адкрыццём краю, у якім ён вырашыў адпачыць. Для кіраўніка школы, такая перспектыва музея - гэта новыя магчымасці арганізацыі выхаваўчай працы з вучнямі, якія на  свае вочы ўпэўняцца, што іх лакальная культура і мінуўшчына запатрабавана, выклікае цікавасць, а значыць, мае вартасць. Большая частка школьнага музея змяшчае разнастайныя артыфакты традыцыйнай  культуры. Яны збіраюцца сіламі настаўнікаў, вучняў, бацькоў, мясцовых жыхароў.

Наш музей расказвае пра культурную спадчыну роднага краю, мы знаёмім дзяцей і дарослых са знакамітымі людзьмі, з песеннай спадчынай. У музеі праходзяць урокі літаратуры і мовы, класныя мерапрыемствы.

Агульная колькасць экспанатаў — 334.

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду — 294.

Колькасць экспанатаў дапаможнага фонду — 40.

Плошча музея складае 57 м<sup>2</sup>, а таксама ёсць памяшканне для фондасховішча.

Экспазіцыі музея створаны на высокім мастацка-эстэтычным узроўні, з улікам сучасных патрабаванняў.

Большасць наведвальнікаў нашага школьнага  музея -  жыхары горада Ваўкавыска і Ваўкавыскага раёна. Былі таксама госці з Мінска, з Гродна, з Літвы, з Мастоў.

Колькасць наведвальнікаў з 2016  па 2021 год — 8618

Экскурсій — 290

Накірункі дзейнасці музея:
фондавая работа;
экспазіцыйна-выставачная работа;
экскурсійная работа;
пошакава-даследчая работа;
культурна-асветніцкая работа.

Пошукавая работа вядзецца па наступных напрамках:
    збор экспазіцыйных матэрыялаў, іх вывучэнне і апісанне;
    вывучэнне народных прыкмет Ваўкавышчыны, абрадаў, звычаяў, традыцый ;
    распрацоўка музычна-харэаграфічных кампазіцый, абрадаў і свят;
    падрыхтоўка дакладаў, рэфератаў, афармленне тэматычных альбомаў.
Вялікае выхаваўчае і пазнавальнае значэнне для вучняў мае ўключэнне іх у дадатковы збор матэрыялаў для школьнага музея. Фондавая работа штогод папаўняецца экспанатамі. Экспанаты набывалі на тэрыторыі ўсёй Гродзенскай вобласці і Ваўкавыскага раёна.   
На сённяшні дзень усе экспанаты аформлены  ў "Кнігу ўліку экспанатаў музея", дзе ўказваецца месца, час, тэхналогія вырабу і аўтар.
     Усе экспанаты музея размеркаваны па 6 аддзелах:
1. Ганчарства (гліняныя гаршкі, збаны, макітры, глякі  і інш.);
2. Дрэваапрацоўка (прадметы побыту, вырабленыя з дрэва: начоўкі, бодні, каўшы, куфры і інш.);
3. Саломапляценне (з лазы, саломы, чароту: карзіны, сявенькі, кашы, шыяны, корабы і інш.);
4. Каляровыя ўзоры жыцця - вышыўка ( тэхнікі: гладзь, насціл, крыжык) і вязанне (кручком, спіцамі і інш.);

5. Беларускі лён- сімвал нацыі і брэнд краіны - (кросны, прылады працы для вырабу посцілак, дываноў, абрусаў ручнікі, абрусы, адзенне, сурвэткі, строй беларускай жанчыны і інш.);
6. Аляесей Нічыпаравіч Карпюк (кнігі, пісьмовыя выданні, фотаздымкі).

    Найбольш цікавыя экспанаты:
    абрусы, вытканыя на кроснах у 30-я гады ХХ стагоддзя;
    куфар;
    вярэнька;
    лямпа 60-ыя гады ХІХ стагоддзя;
    жорны;
    ткацкі станок;
    дзіцячая калыска (люлька);

             Час ад часу экспазіцыі аднаўляюцца:
    уводзяцца новыя экспазіцыйныя комплексы;
    старыя экспанаты замяняюцца новымі;
    праводзяцца выставы новых паступленняў і паказ вынікаў пошуковай работы;
    уводзяцца элементы адкрытага экспаніравання.
     Работа музея стымулюе выхаваўчае  ўздзеянне педагагічнай традыцыі на школьнікаў, якая грунтуецца на аснове народнай педагогікі. Яе асноўнымі сродкамі з’яўляюцца:
    праца (фізічная, разумовая, этычная і эстэтычная) як крытэрый маральнай ацэнкі асобы, якая выхоўвае глыбокае пачуццё патрыятызму;
    народная гульня як адзін з найгалоўнейшых паказчыкаў народнай маралі;
    святы (каляндарна-аграрныя, сямейныя, рэлігійныя) як адлюстраванне своеасаблівага побыту і культуры беларускага народа.  
        Матэрыял падаецца правядзеннем экскурсій, а для ўзмацнення выхаваўчага значэння  на базе музея  праводзяцца:
–       сустрэчы з майстрамі народных промыслаў, настаўнікамі навучальных устаноў горада і гасцямі з замежжа;
–       урокі-экскурсіі;
–       выкарыстанне музейных прадметаў у якасці навучальных дапаможнікаў на ўроках;
–       лекцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў;
–       самастойная падрыхтоўка паведамленняў вучнямі для ўрокаў на зададзеную настаўнікам тэму;
–       фальклорна-абрадавыя святы;
–        напісанне навуковых работ і ўдел ў канферэнцыях;
–       урокі малявання, гісторыі Беларусі, беларускай  мовы і літаратуры, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры,  і інш. 
      Традыцыйным стала правядзенне на базе музея фальклорных свят “Масленіца”, “Дажынкі”, “Калядкі”,  “Вячоркі”, у якіх прымае ўдзел кожны класны калектыў.